Мігранты вярнуліся на беларуска-польскую мяжу. За тры дні — з пятніцы па нядзелю — яе спрабавалі пар…

Мігранты вярнуліся на беларуска-польскую мяжу. За тры дні — з пятніцы па нядзелю — яе спрабавалі парушыць 45 разоў.

Пасля таго, як Польшча адкрыла два памежныя пункты пропуску, мігранты на некалькі дзён зніклі з заходняй мяжы Беларусі. А цяпер вярнууліся.

Вярнуліся і метэазодны з кантрабанднымі цыгарэтамі — праз іх сёння ўночы спыняў працу аэрапорт Вільні.

У нядзелю мігранты таксама спрабавалі перайсці межы Беларусі з Літвой і Латвіяй. Літоўскія памежнікі паведамілі пра 12 выпадкаў, латвійскія — пра шэсць.