
Міністр унутраных справаў Латвіі расказаў, што ў нядзелю ў гэту краіну таксама прыляцелі метэазонды з Беларусі
У адрозненні ад Літвы, дзе непадалёк ад мяжы з РБ месціцца шэраг важных інфраструктурных аб’ектаў (напрыклад, аэрапорт), у Латвіі нічога падобнага няма, таму шары не выклікалі такога ж «перапалоху».
Рыхардс Казлоўскіс расказаў, што службы выявілі 7 метэазондаў, кожны з якіх трымаў на сабе партыі па 60 тысячаў цыгарэт. Шароў магло быць і больш – пошукі працягваюцца.
Міністр заклікаў мясцовых жыхароў у выпадку выяўлення метэазондаў у небе не спрабаваць збіваць іх самастойна, а патэлефанаваць у адпаведныя службы.