Затрымалі знакавую фігуру беларускага ІТГенеральнага дырэктара асацыяцыі «Інфапарк» Уладзіміра Бась…

Затрымалі знакавую фігуру беларускага ІТ

Генеральнага дырэктара асацыяцыі «Інфапарк» Уладзіміра Басько затрымалі. Ён адзін з заснавальнікаў Парка высокіх тэхналогіяў.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» затрыманне можа быць звязанае са справай «Софтклаба».

Таксама Басько знакаміты тым, што ў 2021 годзе ў размове з Лукашэнкам прапанаваў яму сысці з пасады, але застацца «гарантам незалежнасці». Лукашэнку тады гэтая прапанова не спадабалася.

У 2023‑м Басько быў прызначаны ў так званую «камісію па вяртанні» беларусаў з-за мяжы