“Зналi: мова яднае людзей i гуртуе
У сям’ю-грамаду, як сясцёр i братоў.
I нiшто так ад смерцi народ не ратуе,
Як да роднае мовы святая любоў.
Згiне мова – i згiне народ як асоба,
Бо без мовы сваёй – без уласнай душы –
Ён ужо не народ, а сабраны часова
Выпадковы натоўп на жыцця кiрмашы.
А натоўп – гэта той жа па сутнасцi статак.
А на статак – даволi бiча-бiзуна,
Каб i волi, i памяцi выбiць астатак,
Каб у прорву нябыту сышоў без iмя.”
Фрагмент верша “Сакавіцкая прыпавесць”. Аўтар: Ніл Гілевіч.