«Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна…

«Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру

https://smarturl.click/L3dne

Беларусы працягваюць абмяркоўваць «дармаедзкія рахункі» за кастрычнік. Сумы камунальнай платы ў іх значна большыя, чым раней. Чыноўнікі з жыльлёва-камунальнай сфэры абгрунтоўваюць гэтую зьмену «новым справядлівым падыходам».

Новыя цэны ўбачылі і раней ужо прызнаныя «не занятымі ў эканоміцы». Суразмоўца Свабоды расказаў, што ў верасьні за двухпакаёвую кватэру плаціў 94 рублі, а за кастрычнік выставілі ўжо 156 рублёў.

На думку кіраўніка праекту «Кошт ураду» Ўладзімера Кавалкіна, эканамічна абгрунтаваных тарыфаў, пра якія зноў цьвердзяць чыноўнікі, не існуе. Бо аказаньне шэрагу паслугаў і вызначэньне цэнаў на гэтыя паслугі — манаполія дзяржавы.