У палітвязня Уладзіміра Гундара у зняволенні пагоршылася здароўеПалітвязню спатрэбіліся новыя, больш…

У палітвязня Уладзіміра Гундара у зняволенні пагоршылася здароўе

Палітвязню спатрэбіліся новыя, больш моцныя акуляры, піша “Радыё Свабода”. Ён паскардзіўся на пагаршэнне зроку, бо не ў стане нармальна чытаць і пісаць лісты.

«Новыя акуляры палітвязню падбіраюць», — паведаміла “Свабодзе” пра Гундара крыніца, дасведчаная ў ягоных справах. Гэта ўжо другі раз за час зняволення, калі Уладзімір мусіць змяняць акуляры на больш моцныя.

У зняволеньні ён вывучае Біблію, піша вершы, у лістах дзеліцца назіраннямі за прыродай, а таксама думкамі і ўспамінамі. Вынік развагаў апошняга часу — цыкл запісаў пра важнасьць жыцьця.

Нагадаем, палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. Яго двойчы судзілі па крымінальных справах, цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым.