Згодна выставе ў Маскве, існавалі не беларусы, а «рускае праваслаўнае насельніцтва Літвы»Месяц таму …

Месяц таму на Гогалеўскім бульвары адкрылася выстава Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства «Дзесяць стагоддзяў польскай русафобіі» – з 32 стэндаў. Выстава носіць адкрыта цемрашальскі характар. Напрыклад, сцвярджаецца пра фабрыкацыю нацыстамі «Катынскай справы» і жаданні Польшчы акупаваць Заходнюю Украіну пасля 2022 года.
Беларусаў для стваральнікаў выставы нібыта не існавала: «каталіцкая Польшча падвяргала ганенням і дыскрымінацыі рускае праваслаўнае насельніцтва на тэрыторыі Літвы». Паведамляецца, што без «рускіх воінаў» (харугвы са Смаленска, Полацка, Кіева) палякі не перамаглі б у Грунвальдскай бітве, а «імперскія замашкі Польшчы мелі на мэце раздрабленне Рускай дзяржавы».
Сцвярджаецца, што пасля Першай сусветнай вайны Англія і Францыя ўхвалялі прэтэнзіі польскага ўрада «на карэнныя рускія землі аж да Кіева і Смаленска». Праўда, беларусы ўзнікаюць у 1939-м – у «вызваленчым паходзе» Чырвонай Арміі.