У Беларусі прыбралі помнік паўстанцам 1863 года
Манумент у выглядзе велізарнага мяча быў усталяваны ў Астравецкім раёне да 150-годдзя паўстання Каліноўскага. Ён прастаяў усяго 12 гадоў і раптоўна знік.
На мячы былі два крыжы (каталіцкі і праваслаўны), герб «Пагоня», а таксама на лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…».
Раней супраць помніка выступалі прарасейскія актывісты.