Сезонныя інтэрнэт-махляры актывізаваліся перад навагоднімі і каляднымі святамі ў Лідскім раёне

Мінск Навіны

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў у сеціве актывізаваліся сезонныя інтэрнэт-махляры

Махляры запускаюць фальшывыя абвесткі і нават ствараюць цэлыя онлайн-крамы – у Instagram, TikTok і Telegram, паведамляюць у аддзеле ўнутраных справаў Лідскага райвыканкаму.

У гэтых крамах прапаноўваюцца штучныя ялінкі, зімовыя апоны, турыстычныя пуцёўкі і розныя гэджэты за падазрона нізкі кошт.

Пасля папярэдняй аплаты пакупнікі папросту не атрымліваюць свайго тавару, адзначаюць у міліцыі.