
Сёння спаўняецца чатыры гады з дня затрымання Паўла Белавуса
Павал Белавус — культурніцкі менеджар і заснавальнік крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by. Павел вядомы арганізацыяй культурных і гістарычных падзей у Беларусі, у тым ліку святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР у Мінску ў 2018 годзе.
Ён быў арыштаваны 15 лістапада 2021 года, прайшоў некалькі адміністрацыйных арыштаў і з 2022 года ўтрымліваецца ў СІЗА па крымінальных абвінавачаннях, уключаючы дзяржаўную здраду і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».
У 2023 годзе яму прысудзілі 13 гадоў калоніі ўмоваў узмоцненага рэжыму. На волі Паўла чакаюць жонка і двое дзяцей.