
Удава першай ахвяры Чарнобыльскай аварыі загінула ад расейскага ўдару па Кіеве
https://smarturl.click/xV8wO
73-гадовая Натальля Хадзямчук загінула пасьля расейскага ўдару па Кіеве 14 лістапада, які забіў сем чалавек. Хадзямчук памерла ў бальніцы, дзе лекары спрабавалі выратаваць ёй жыцьцё, паведамілі ў нядзелю ў эфіры ўкраінскага тэлемаратону.
У адным з дамоў, пашкоджаных ударам расейскай арміі, жывуць сем’і ліквідатараў і ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Хадзямчук была сярод іх.
Валерый Хадзямчук працаваў старшым апэратарам галоўнага цыркуляцыйнай помпы чацьвёртага энэргаблока Чарнобыльскай АЭС. Ён быў на дзяжурстве, калі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ядзерная катастрофа — выбух рэактара з магутным выкідам радыяцыі. Хадзямчук зьнік без вестак. Верагодна, ён памёр адразу ў момант выбуху, а яго цела засталося пад абломкамі канструкцый падарванага энэргаблока.