«Кітай можа быць добрай альтэрнатывай Расіі для беларускіх студэнтаў, але…»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі Маргарыта Ворыхава ў эфіры Еўрарадыё паразважала пра тое, як уплывае закрыццё межаў на беларускую моладзь і чаму Кітай — не лепшы выбар для навучання:
Пра закрытую мяжу і студэнтаў
«Закрыццё мяжы закранула тую моладзь, якая цяпер засталася ў Беларусі і не мае магчымасці з’ехаць з краіны і патрапіць у Літву. Ім даводзіцца шукаць нейкія абходныя шляхі, як патрапіць у Еўрасаюз, таму што ёсць цяпер студэнты, якія паступілі ва ўніверсітэты, навучаліся там на працягу некалькіх месяцаў і цяпер паехалі да бацькоў. Гэта вельмі распаўсюджаная гісторыя. Для мяне гэта вельмі крытычнае пытанне, бо мы разумеем, што для студэнтаў адсутнасць магчымасці прысутнічаць фізічна ва ўніверсітэце можа прывесці да адлічэння. І людзі трапілі ў такую сітуацыю менавіта з-за таго, што Лукашэнка ладзіць правакацыі, якія пагражаюць бяспецы Літвы».
Пра кітайскую адукацыю і чаму яна не выйсце
«У апошнія гады Кітай інвеставаў шмат у тое, каб пашырыць сваю прысутнасць на тэрыторыі Беларусі праз адкрыццё культурніцкіх цэнтраў ва ўніверсітэтах і адкрыццё праграмаў па абмене з Беларуссю. І цяпер, насамрэч, ён набірае папулярнасць. Але я б не рэкамендавала навучацца ў Кітаі. Канешне, гэта можа быць цікавым досведам таксама, як альтэрнатыва Расіі. Але там ёсць свае акалічнасці, бо Кітай — недэмакратычная краіна. Гэта краіна, якая выкарыстоўвае тыя ж падыходы да кантролю за насельніцтвам, якія выкарыстоўвае і Беларусь. Нават камеры назірання, якія ўсталёўваюцца на тэрыторыі Кітая, імпартуюцца ў Беларусь, як механізм для кантролю насельніцтва праз штучны інтэлект і адсочванне твараў».
https://www.youtube.com/live/rYNKOs3NO5c
Как закрытая граница влияет на молодежь Беларуси / Ворихова
Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Представительница по делам молодежи и студенчества Объединенного переходного кабинета Маргарита Ворихова на Еврорадио!
Сябры, вы можаце задаць пытанне праз данат…