
Беларусцы, якая пацярпела ў авары ў Тайландзе, не могуць аказаць дапамогу, бо няма крыві
У Тайландзе пасля перавароту аўтобуса ў рэанімацыю трапіла 28-гадовая беларуска Настасся Ясюкевіч. Ёй тэрмінова патрэбная рэдкая для Тайланду група крыві – трэцяя адмоўная.
Як піша «МК», работа хірургаў у шпіталі спынілася, бо ў банку крыві шпіталя пуста.
У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы – рэбры, скула, хрыбетнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр.
Святлана Шарстабоява, якая дапамагае расейскамоўным у Тайландзе, просіць адгукнуцца донараў з трэцяй адмоўнай групай крыві, якая рэдка сустракаецца ў Тайландзе.