
Суд пакінуў без зменаў прысуд палітзняволенаму журналісту Ігару Ільяшу
Вярхоўны Суд 14 лістапада пакінуў без зменаў прысуд палітзняволенаму — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 4 200 рублёў. Абаронца прасіў апраўдаць Ільяша, пракурор — пакінуць прысуд, і суд задаволіў патрабаванне пракурора. Ільяш быў затрыманы ў кастрычніку 2024 года за нібыта «дыскрэдытацыю Беларусі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ягоная жонка, журналістка Кацярына Андрэева, таксама знаходзіцца за кратамі ўжо пяць гадоў.
Падрабязнасці — па спасылцы
#рэпрэсіі