Улады абвясцілі  непазбежнае: кошт бензіну павышаеццаПасля падаражэння бензіну з’яўляюцца перадумов…

Улады абвясцілі  непазбежнае: кошт бензіну павышаецца

Пасля падаражэння бензіну з’яўляюцца перадумовы для росту коштаў на тавары і паслугі ў галінах, дзе выкарыстоўваецца транспарт, а ён выкарыстоўвацца ледзь не паўсюдна. Так новыя планы «Белсату» пракаментавала эканамістка Настасся Лузгіна.

«Гэта датычыць, безумоўна, пасажырскіх перавозак, будаўніцтва, бо там таксама выкарыстоўваецца транспарт, лагістыкі, гандлю, прамысловых вытворчасцяў. У той ці іншай ступені яго выкарыстоўвае бальшыня галінаў».

Падаражэнне бензіну ў Беларусі можна ўважаць непазбежным: багата экспертаў прагназавалі гэта з улікам паліўнага крызісу ў суседняй Расеі з прычыны бамбавання нафтаперапрацоўчых заводаў войскамі Украіны.