Польшча скасавала забарону на ўезд для Аляксандра Машэнскага. У яго ёсьць грамадзянства Кіпраhttps:/…

Польшча скасавала забарону на ўезд для Аляксандра Машэнскага. У яго ёсьць грамадзянства Кіпра

https://smarturl.click/206mm

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы скарэктавала санкцыі супраць беларускага прадпрымальніка Аляксандра Машэнскага. Згодна з рашэньнем міністэрства, ён быў выключаны са сьпісу замежнікаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі краіны непажаданае.

Астатнія санкцыйныя абмежаваньні ў дачыненьні Машэнскага не зьмяніліся.

У абгрунтаваньні рашэньня гаворыцца, што міністэрству стала вядома аб наяўнасьці ў Аляксандра Машэнскага і яго бліжэйшых сваякоў грамадзянства Кіпра.

Польшча ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Машэнскага ў ліпені сёлета. Яны прадугледжваюць замарожваньне ўсіх фінансавых актываў і эканамічных рэсурсаў, забарону на даваньне якіх-кольвек сродкаў — наўпрост ці праз пасярэднікаў, забарону на ўдзел у дзяржаўных закупках і конкурсах у Польшчы.

На фота: Аляксандар Машэнскі, архіў