Еўрасаюз створыць Цэнтр супрацьдзеяння расійскай прапагандзе. Напачатку восені супрацу з ЕС у гэтым …

Паводле звестак The Guardian, новая структура будзе займацца абменам інфармацыяй і прадухіленнем магчымага інфармацыйнага ўмяшальніцтва з боку іншых краін, найперш Расіі. Да працы могуць далучыцца не толькі краіны ЕС, але і кандыдаты на ўступ, у тым ліку Украіна.
Напачатку верасня ЗША адмовіліся ад сумеснай працы з ЕС па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй і прапагандай. Яшчэ ўвесну дзяржсакратар Марка Рубіа ліквідаваў структуру R/FIMI, якая займалася гэтай тэмай у ЗША.
Пасля пачатку вайны ва Украіне ў ЕС заблакавалі расійскія прапагандысцкія рэсурсы RT і Sputnik. Але яны дагэтуль дасяжныя ў тым ліку праз сетку сайтаў-люстэрак. Як казалі @euroradio у Еўракамісіі, саюз змагаецца з гэтым і ў тым ліку хоча дамагчыся выдалення расійскіх прапагандысцкіх рэсурсаў з пашукавікоў як мінімум на тэрыторыі ЕС.