Дарагія беларусы Лондану! Прапаную пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ! 6 снежня запрашаю вас у …

Дарагія беларусы Лондану!

Прапаную пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ!

6 снежня запрашаю вас у сваю фальклорную майстроўню паспяваць калядныя песні, пагуляць у калядныя гульні для стварэня перадсвяточнага настрою. Прыходзьце самі і дзяцей вазьміце, каб даведацца, што спакон веку спявалі беларусы у святочныя вечары перад Ражством і Новым годам.

А той, хто збіраецца і на Батлейкавае прадстаўленне (20.12), будзе мець магчымасць спяваць разам з артыстамі песні, якія мы з вамі вывучым пад час сустрэчы.

Калі: 6 снежня а 14.00
Дзе: Беларуская бібліятэка імя Ф.Скарыны (альбо Беларуская царква)
Кошт удзелу: £10 для дарослых (дзецям да 18, якія прыйдуць з бацькамі, уваход вольны).

Колькасць месцаў вельмі абмежаваная, таму прашу запісацца загадзя ў прыват:

WhatsApp +447780458500
Instagram: @evelina_shchadryna
FB: https://www.facebook.com/share/19hDkugUbJ/

Альбо чакаю ў каментарах да гэтага посту

Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.