Ужо сёньня. Дзень штурму Курапатаў АМАПамhttps://smarturl.click/Ggk7D 8 лістапада324 — Канстантын Вя…

Ужо сёньня. Дзень штурму Курапатаў АМАПам

https://smarturl.click/Ggk7D

8 лістапада
324 — Канстантын Вялікі заснаваў Канстантынопаль.
1620 — бітва на Белай Гары, Чэхія страціла незалежнасьць.
1895 — Вільгельм Рэнтген адкрыў X-промні.
1923 — «піўны путч» у Мюнхэне.
1929 — адкрыты Менскі завод мэдычных прэпаратаў.
1939 — адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя ў Менску.
1956 — адкрыты Музэй абароны Берасьцейскай фартэцыі.
2001 — АМАП разагнаў лягер абаронцаў Курапатаў.
2016 — абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп.
2020 — арыштаваная «міс Беларусі — 2008» Вольга Хіжынкова.
2021 — ліквідавана Таварыства беларускай мовы.
2023 — суд прызнаў збор твораў Дуніна-Марцінкевіча «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Нарадзіліся: Сьвятаполк Ізяслававіч, Тодар Нарбут, Міхал Баброўскі, Брэм Стокер, Тадэвуш Урублеўскі, мітрапаліт Панцялейман (Ражноўскі), Вацлаў Ластоўскі, Несьцер Сакалоўскі, Міхась Багун, Міхась Гурын.

У памяці: Казімер Чарноўскі, Аляксандар Рыпінскі, Іван Бунін, Валянцін Волкаў, Міхаіл Савіцкі.