14 лютага, акрамя свята ўсіх закаханых, ва ўсім свеце праводзіцца акцыя One Billion Rising / Адзін мільён паўстаўшых. Мэта акцыі – звярнуць увагу на праблему гендарнага гвалту.
Чаму менавіта ў дзень кахання? Таму што па статыстыцы ў гэты дзень колькасць выпадкаў хатняга гвалту рэзка ўзрастае.
З 2012 года кожнае 14 лютага жанчыны 200 краінаў свету ўдзельнічаюць у гэтай акцыі. Але праз «нацыянальныя асаблівасці» беларускі ня могуць сабрацца дзесьці ў грамадскім месцы і патанцаваць. Таму мы далучаемся да акцыі «онлайн».
Далучайся і ты! Здымі відэа з танцам (ці проста зрабі фота з паднятай уверх правай рукой і выцягнутым паказальным пальцам) і стаў #OneBillionRissing2023 #RiseForFreedom!
Змагайся! Танчы! Вызваляйся!