У рабаванні Луўра падазраюць беспрацоўнага і таксіста. Усяго ў межах справы былі затрыманыя сем чала…

У рабаванні Луўра падазраюць беспрацоўнага і таксіста. Усяго ў межах справы былі затрыманыя сем чалавек.

Адзін з меркаваных удзельнікаў налёту — 34-гадовы беспрацоўны выхадзец з Алжыра, які раней працаваў зборшчыкам смецця і кур’ерам. Другі — 39-гадовы таксіст без ліцэнзіі. Па даных следства, менавіта ён узламаў вітрыны музею пры дапамозе пілы: яго ДНК знайшлі на месцы злачынства.

Абодва мужчыны часткова прызналі віну, яны пад арыштам.

Яшчэ адной затрыманай, 38-гадовай жыхарцы прыгарада Парыжа, суд прад’явіў абвінавачанні ў саўдзеле ў рабаванні і злачыннай змове. Яна і яшчэ адзін мужчына таксама знаходзяцца пад вартай. Астатніх траіх адпусцілі пасля допытаў.

Выкрадзеныя з Луўра ювелірныя вырабы дагэтуль не знойдзеныя.