«Няма яснасці ці пусцяць парафію ў Чырвоны касцёл пасля рэканструкцыі»
Вернікі не маюць інфармацыі таксама і пра рэканструкцыю, якая распачалася яшчэ летам. Пра гэта паведамляе Facebook «Каталікі Беларусі».
Былы пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк паведаміў, што на рэканструкцыі Чырвонага касцёла працуюць наёмныя работнікі-мусульмане з краін Азіі.
«Магчыма, у падзяку за клопат Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касцёла, перад царом, каб мусульмане мелі сваю мячэць у Менску», – падкрэсліў святар.
Уладзіслаў Завальнюк таксама дадаў, што стараецца часта наведваць плошчу перад храмам, каб маліцца аб яго больш хуткім адкрыцці.