Праваабаронцы паведамілі пра 182 палітвязьняў, якія «знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым становішчы»ht…

Праваабаронцы паведамілі пра 182 палітвязьняў, якія «знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым становішчы»

https://smarturl.click/AxJey

У падобнай групы зьняволеных з палітычных прычынаў людзей побыт у турме абцяжарваецца пастаяннай патрэбай у мэдычнай дапамозе, інваліднасьцю ці іншымі падобнымі чыньнікамі.

У ліку гэтай групы —

• 66 чалавек маюць цяжкі стан здароўя;

• 37 чалавек знаходзяцца ў складаных сямейных абставінах (гэта самотныя і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зьняволеньні);

• 25 чалавек старэйшыя за 60 гадоў (большасьць маюць праблемы са здароўем);

• 9 чалавек з мэнтальнымі разладамі;

• 8 чалавек з інваліднасьцю.

Акрамя іх ёсьць палітвязьні, якія дыскрымінуюцца на розных падставах. Гэта можа быць рэжым інкамунікада і выпадкі, калі чалавек не выходзіць са зьняволеньня, хаця тэрмін пакараньня скончыўся.

Крыніца — «Вясна»