23 гады гады турмы ўдзельнікам «дваровага чату» ў ВаўкавыскуУ Гарадзенскім абласным судзе асудзілі …

23 гады гады турмы ўдзельнікам «дваровага чату» ў Ваўкавыску

У Гарадзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску за ўдзел у Telegram-чаце «Вольныя ваўкі», які КДБ назваў «экстрэмісцкім фармаваннем». Суддзя Зінаіда Барцэвіч прызначыла ўсім пакаранне ад 2,5 да амаль 3 гадоў калоніі і штраф па 800 базавых (каля 33,6 тысячы рублёў).

Асуджанымі сталі шэсць жанчын і трое мужчынаў, якія знаходзяцца пад вартай з кастрычніка 2024 года. Паводле «Вясны», гэта частка шырэйшай «справы дваровых чатаў», у якой фігуруе прынамсі 34 чалавекі па ўсёй краіне.

Агулам суд прызначыў 23 гады і 3 месяцы зняволення і штрафаў на больш як 300 тысяч рублёў.

Падрабязнасці — па спасылцы