
ChatGPT больш ня будзе даваць мэдычных, юрыдычных і фінансавых парадаў
https://smarturl.click/p2Oxj
Кампанія OpenAI абнавіла ўмовы выкарыстаньня ChatGPT, афіцыйна забараніўшы чат-боту даваць карыстальнікам кансультацыі ў гэтых пытаньнях.
Цяпер у адказ на такія запыты альгарытм падае толькі даведачную інфармацыю з інтэрнэту і рэкамэндуе зьвяртацца да ліцэнзаваных адмыслоўцаў. Акрамя таго, чат-бот больш не аналізуе мэдычныя здымкі і фота цела.
«Цяпер я тлумачу мэханізм і тып лячэньня, але не называю прэпараты і дозы», — растлумачыў сэрвіс. Ён удакладніў, што па гэтыя пытаньні будзе нязьменна накіроўваць да доктара.