Час вяртаць сапраўдную гісторыю БеларусіПрадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзян…

Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя» — пра сямейную і грамадскую адукацыю, што аднаўляе гістарычную памяць, крытычнае мысленне і пачуццё нацыянальнай годнасці. Падставай стала чарговая рэсаветызацыя ў школьнай адукацыі і новы падручнік, які вяртае да савецкай інтэрпрэтацыі мінулага.

«Калі школа становіцца інструментам прапаганды, адказнасць за праўдзівыя веды пра гісторыю кладзецца на бацькоў і грамадства», — падкрэслівае Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Як далучыцца
— пагаварыце з дзецьмі пра гісторыю Беларусі;
— пакажыце надзейныя крыніцы пра беларускую гісторыю і культуру;
— разам паглядзіце гістарычны відэаблог альбо паслухайце падкаст;
— пачытайце гістарычныя творы беларускіх аўтараў;
— распавядзице дзецям гісторыю вашай сям’і, намалюйце разам радавод;
— абмяркуйце ўбачанае і пачутае, зрабіце сямейную традыцыю захоўваць сваю гісторыю.

Што будзе ў нашым канале
З 1 па 30 лістапада публікуем тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі — карысныя і дарослым, і дзецям.

Далучайцеся і публікуйце свае прыклады ўдзелу з хэштэгамі:
#ВяртаемГісторыю
#ViartajemHistoryju
#СапраўднаяГісторыя
#SapraŭdnajaHistoryja

Мэта ініцыятывы — ўзмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама падкрэсліць, што веданне праўдзівай гісторыі — гэта аснова разумення сябе, культуры і будучыні краіны.

Запрашаем да партнёрства
Прадстаўніцтва запрашае медыя, блогерак і блогераў, грамадскія ініцыятывы да супрацы: а мы, у сваю чаргу, падзелімся кантактамі экспертаў, рэкамендацыямі крыніц і тэмамі для асвятлення.

Хочаце далучыцца ў якасці партнёра? Пішыце: [email protected]

Вяртаем гісторыю разам — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў