Пачалося будаўніцтва хуткаснай чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск»У Беларусі прыступілі да рэалі…

Пачалося будаўніцтва хуткаснай чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск»

У Беларусі прыступілі да рэалізацыі маштабнага інфраструктурнага праекта: пачалося будаўніцтва хуткаснай чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Пасля першых тэндараў на падрыхтоўчыя работы (высечка дрэў) краязнаўца Дзяніс Блішч зафіксаваў, што земляныя работы ўжо ідуць у раёне пасёлка Гарадзішча і садовага таварыства «Ветэран Вайны», дзе месцамі ўжо ўзведзены насып пад дадатковы пуць. Прагназуецца, што чыгунка пройдзе па існуючым маршруце ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Калодзішчы да станцыі Гарадзішча, пасля якой да аэрапорта дабудуюць 18 км новых пуцей. Агульная працягласць маршруту складзе 41,8 км, арыенціровачны час у шляху — 28–30 хвілін. Застаецца пытанне, чаму будаўніцтва пачалося менавіта цяпер, калі асноўная колькасць авіярэйсаў з Мінска ідзе ў Расію, а еўрапейскія напрамкі закрытыя.

Мая Краіна Беларусь