
Гісторыя, якую трэба ведаць, каб не нарабіць новых памылак.
У ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі больш за 100 вядомых пісьменнікаў, прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.
Зараз часта кажуць, што вярнуўся 37-ы год, але ён нікуды не сыходзіў. Лукашэнка — гэта прадукт савецкай сістэмы і не зрабіўшы працу над памылкамі ў 90-я, мы зараз атрымліваем вось такія вынікі. Толькі калі мы цалкам знішчым гэтую савецкую сістэму, зможам пачаць жыць вольна.
Таму сёння ўвечары раім усім пачытаць больш падрабязна пра гэтыя жудасныя падзеі, знайсці вершы растраляных паэтаў, а калі вы знаходзіцеся за мяжой — далучыцца да акцыі. Поўны спіс тут. Павышаць сваю самасвядомасць — гэта таксама важны крок да перамогі над лукашэнкаўскім неасавецкім аўтарытарызмам.