«Русский мир» на выезьдзе — шавінізм бязь межаўhttps://smarturl.click/oVXMM«Русский мир» атрымаў нов…

«Русский мир» атрымаў новае аблічча — грамадзяніна Латвіі Аляксандра Вабікса, які працаваў кухарам на харчовым камбінаце пры аэрапорце Цюрыху і напаў у швайцарскім цягніку на ўкраінска-беларускую сям’ю за тое, што жанчына размаўляла па-ўкраінску, піша аглядальнік Расейскай службы Радыё Свабода, гісторык Сяргей Мядзьведзеў.
• «Можна прыняць гэтую гісторыю за курʼёз і эксцэс: у кожнай папуляцыі ёсьць свае адмарозкі. Але праблема хутчэй у яе тыповасьці: Вабікс – характэрны прадстаўнік «русского мира», раскіданага па плянэце».
• «Я ня раз сустракаў такіх «ватнікаў» у Нямеччыне, Фінляндыі, Цэнтральнай Эўропе, але асабліва часта ў краінах Балтыі: яны могуць быць грамадзянамі Эўразьвязу, размаўляць на розных мовах, але яны носьбіты імпэрскай сьвядомасьці часам нават у большай ступені, чым самі расейцы».
• «Наяўнасьць эўрапейскага пашпарта яшчэ больш мацуе іхнае пачуцьцё ўседазволенасьці і беспакаранасьці».