
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал зь беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі
https://smarturl.click/b5EMV
Суд Пружанскага раёну 29 кастрычніка прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» YouTube-канал «Будзьма дзецям», паведаміла «Вясна».
Таксама ў «экстрэмісцкі сьпіс» трапілі →
• TikTok-старонкі: Budzma_razam, LAGERTHA, Совецкая Белоруссия, Dark_Mindset, deadmanriseup, anatoliy17287, siarhei.sparysh, Маладая Грамада, коНа
• YouTube-канал: Маладая Грамада
• Instagram: kiraboyarenko1927
• Telegram-канал: ТипГанц | Ганцевичи
• «Аднаклясьнікі»: Будзьма Беларусамі! Budzma Belarusami!
• Відэа: Термоядерный Лукашенко | RYTP
• Пляцоўка данатаў Ko-fi: Budzma
Праваабаронцы сёньня прызналі палітвязьнямі яшчэ 5 чалавек
• Аркадзь Кайчурэнка
• Васіль Краўчук
• Алег Кульпановіч
• Уладзімір Кушнер
• Сяргей Лысенка
Цяпер у Беларусі 1244 палітычныя вязьні, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».