У Магілёўскім раёне з’ёхаў у кювет прыгарадны аўтобус. Здарэнне адбылося каля 13:00 побач з вёскай Л…

У Магілёўскім раёне з’ёхаў у кювет прыгарадны аўтобус. Здарэнне адбылося каля 13:00 побач з вёскай Любуж.

Дваіх пасажыраў аглядаюць медыкі.

Па факце ДТЗ пачалася праверка, высвятляюцца акалічнасці і прычыны аварыі. Паводле папярэдняй версіі, не даў рады 56-гадовы кіроўца.

Сёння гэта ўжо другое падобнае здарэнне. Раніцай маршрутка з’ехала ў кювет у Дзяржынскім раёне. ДАІ заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі, асцярожнымі і прадбачлівымі.