Пяць гадоў НАУ. Пяць гадоў барацьбы і нязломнасціКалі ў кастрычніку 2020 года стваралася Народнае ан…

Калі ў кастрычніку 2020 года стваралася Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, адбывалася жорсткае падаўленне мірных пратэстаў і масавыя рэпрэсіі. Наша мэта была ясная: аб’яднаць экспертаў і прафесіяналаў, чые ўнікальныя веды і кампетэнцыі дапамогуць беларускаму дэмакратычнаму руху дасягнуць сваіх мэтаў.
НАУ сёння — гэта каманда высокакваліфікаваных спецыялістаў, многія з якіх працавалі ў сферы дзяржаўнага кіравання і ведаюць яе знутры. Гэта ўнікальная экспертыза дазваляе нам весці сістэмную і глыбокую працу, якую мы працягваем і сёння і не спыняемся ні на дзень.
Наша праца — гэта істотны ўнёсак у барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі, які ўключае наступныя напрамкі:
1. Юрыдычная праца: Мы вядзем маштабную юрыдычную працу па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і злачынства агрэсіі супраць Украіны. Гэта таксама і падача заяваў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, і дзве камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд. Шмат іншай непублічнай юрыдычнай працы і адвакатавання адказнасці, каб злачынствы рэжыму не засталіся беспакаранымі.
2. Эканамічны ціск: Мы распрацоўваем стратэгіі эканамічнага ціску і падрыхтавалі больш за 40 санкцыйных пакетаў. Мы сабралі доказы супраць сотняў асоб, уключаючы больш за 200 суддзяў, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларусаў.
3. Аналітыка і Стратэгія: Мы забяспечваем глыбокі аналіз сітуацыі ў Беларусі, падрыхтоўку канцэптуальных прапаноў для нашых міжнародных партнераў і важных стратэгічных дакладаў, такіх як даклады пра ролю рэжыму ў агрэсіі, пра Саюзную дзяржаву як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі, мілітарызацыю дзяцей у Беларусі.
4. Дапамога беларусам у складаных жыццёвых абставінах па пытаннях легалізацыі.
Cамае важнае: мы працуем для вас. Наша медыйная каманда вядзе бесперапынную барацьбу з прапагандай і дэзынфармацыяй.
І мы шчыра дзякуем вам за тое, што глядзіце нас і падтрымліваеце!
Нашы ахопы на ўсіх нашых 20 пляцоўках у сацыяльных сетках — гэта мільёны праглядаў штомесяц, з агульнай колькасцю больш за 160 мільёнаў арганічных праглядаў за мінулы год, 70% якіх з Беларусі! Гэта магчымасць для беларусаў і беларусак атрымліваць праўду і заставацца на сувязі з дэмакратычным светам.
Мы ўдзячныя беларусам і беларускам за тое, што наведваеце наш культурны практ — Музей Вольнай Беларусі.
Мы змагаемся і не здаемся 5 гадоў. Мы працягнем нашу барацьбу.
Калі вы жадаеце павіншаваць НАУ з юбілеем, то адзін з магчымых падарункаў — гэта ваш пасільны ўнёсак у нашу працу. Любая сума данату — гэта ўжо вялікая падтрымка. Падтрымка, якая дапамагае нам працягваць гэтую працу далей і ўмацоўвае нашую агульную барацьбу за перамены.
НАУ 5 год. 5 год мы разам з вамі. Разам ціснем на рэжым і набліжаем перамены.
Падтрымаць нас можна праз платформу Buy Me a Coffee або іншымі зручнымі спосабамі.
Жыве Беларусь!