«Зніжэнне колькасці магістрантаў прывядзе да далейшай дэградацыі нашай вышэйшай адукацыі»Падчас нара…

«Зніжэнне колькасці магістрантаў прывядзе да далейшай дэградацыі нашай вышэйшай адукацыі»

Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў гэтую сітуацыю:

«Лукашэнка лічыць навучанне ў магістратуры ненармальным, бо гэта прыкмета Балонскага працэсу. На жаль, яго ўяўленні адукацыі не мяняліся з часоў сканчэння Магілёўскага педінстытута.

Але свет не стаіць на месцы. Прыйшла эпоха, у якой індустрыя ведаў мае вырашальнае значэнне для эканамічнага поспеху краіны. Адукацыя павінна адпавядаць сучасным міжнародным стандартам.

Магістратура існуе ў універсітэцкай адукацыі яшчэ з ХІІІ ст. У развітых краінах гэта распаўсюджаная форма навучання: у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі больш за 20% студэнтаў — магістранты. У Бельгіі, Даніі, Германіі каля 13–17% дарослых маюць магістарскую ступень. У Фінляндыі яна нават патрэбная, каб стаць настаўнікам.

У Беларусі ж магістрантаў крыху больш за 4%, і іх колькасць, хутчэй за ўсё, будзе зніжацца. На жаль, гэта прывядзе да далейшай дэградацыі вышэйшай адукацыі, якую спрабуюць абвясціць ледзь не лепшай у свеце».

Поўны каментар — па спасылцы.