Ужо сёньня: Дзень нараджэньня беларускага перакладчыка і пісьменьніка Карласа Шэрманаhttps://smartur…

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня беларускага перакладчыка і пісьменьніка Карласа Шэрмана

https://smarturl.click/nVnmO

Карлас Шэрман нарадзіўся ў 1934 годзе. Перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру.

25 кастрычніка

1902 — асьвячоная менская мячэць.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі мяжу і пачалі баявыя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — выбух на заводзе «Пінскдрэў» забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — «Марш народнага ўльтыматуму» ў Менску сабраў звыш 100 тысяч чалавек і быў жорстка разагнаны.

Нарадзіліся: Эдвард Пякарскі, Карл Грыгаровіч, Пабла Пікаса, Сяргей Дубінскі, Уладзімер Цясьлюк, Леў Мірачыцкі, Уладзімер Анісковіч, Нэлі Шчасная, Віктар Тураў, Карлас Шэрман.

У памяці: Эванджэліста Тарычэлі, Хвядос Шынклер, Вольфганг Паўлі, Мар’ян Пецюкевіч, Міхась Міцкевіч, Лявон Случанін.