“Кібер-партызаны” атрымалі доступ да базы з дзвюма тысячамі асобаў, якія цягам апошніх некалькіх гад…

“Кібер-партызаны” атрымалі доступ да базы з дзвюма тысячамі асобаў, якія цягам апошніх некалькіх гадоў узаемадзейнічалі з КДБ. Прычым не толькі па палітычных пытаннях.

Ініцыятыва не збіраецца публікаваць спіс — даныя будуць выкарыстаныя “для ўнутранай працы па вылічэнні агентуры і даносчыкаў”.

Таксама кіберам сталі вядомыя імёны 4400 супрацоўнікаў КДБ — як цяперашніх, так і мінулых. Імі будзе дапоўнены бот, праз які можна вылічаць беларускіх “чэкістаў” па фота і прозвішчы.

“Чакаем чарговы стэндап ад
Тэртэрля пра тое, як яны кантралявана зліваюць нам даныя са сваіх базаў”, — троляць Камітэт дзяржбяспекі “Кібер-партызаны”.