Як быць з Азаронкам? Што прапануе Канцэпцыя люстрацыі аб адказнасці прапагандыстаў і супрацоўнікаў д…

Як быць з Азаронкам? Што прапануе Канцэпцыя люстрацыі аб адказнасці прапагандыстаў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ

У гэтым годзе юрыдычная каманда Офіса прадставіла Канцэпцыю люстрацыі — дакумент, які ўлічвае маштаб рэпрэсіяў, адсутнасць незалежнага правасуддзя і пагрозу аўтарытарнага рэваншу. 

Падчас грамадскага абмеркавання і ў сацсетках дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў атрымаў шмат пытанняў пра адказнасць такіх беларускіх прапагандыстаў, як Грыгорый Азаронак. 

У сваім відэа дарадца падкрэслівае:

«Працэс люстрацыі павінны будуць прайсці тыя людзі, якія цяпер займаюць «абароненыя пасады» і плануюць працягваць іх займаць, альбо захочуць атрымаць такія пасады. 

Трэба падзяліць прапагандыстаў на тых, хто адкрыта нагаварыў на крымінальную адказнасць заклікамі да гвалту, і на тых, хто проста працуе ў кадры ці па-за ім. Для тых прапагандыстаў, якіх мы бачым і чуем найчасцей — люстрацыя не падыходзіць. У дачыненні да іх неабходна выкарыстоўваць іншы інструмент пераходнага правасуддзя — крымінальную адказнасць».