
У аэрапорт «Менск» сёлета пачнуць будаваць хуткасную чыгунку
На сайце дзяржзакупак зьявіліся першыя тэндэры на выкананьне падрыхтоўчых работ для будаўніцтва. Пра праект гаварылі ўжо некалькі гадоў.
Мяркуецца, што чыгунка пройдзе па існуючым маршруце ад станцыі Менск-Пасажырскі праз Калодзішчы да станцыі Гарадзішча, пасьля якой у бок аэрапорту дабудуюць 18 км новых чыгуначных каляінаў. Працягласьць маршруту складзе 41,8 км, меркаваны час у шляху ад пачатковай да канцавой станцыяў — 28-30 хвілін.