
Эўрапарлямэнт уганараваў беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава
https://smarturl.click/zdE98 
22 кастрычніка кіраўнікі палітычных груп і старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсола вызначыліся з ляўрэатамі прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
Імі сталі зьняволеныя журналісты, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», — Анджэй Пачобут зь Беларусі і Мзія Амаглабэлі з Грузіі.
Раней, 9 верасьня, група эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў, да якой належыць польская партыя «Права і справядлівасьць» у Эўрапейскім Парлямэнце ў Страсбургу, рэкамэндавала ўзнагародзіць прэміяй Андрэя Сахарава беларускага палітычнага вязьня Анджэя Пачобута. 16 кастрычніка чальцы камітэтаў замежных справаў і разьвіцьця Эўрапейскага Парлямэнту прагаласавалі за за Пачобута як аднаго з фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
На фота: Анджэй Пачобут, архіў