
 Культ Лукашэнкі, русіфікацыя, забарона нацыянальных сімвалаў
Так улада Лукашэнкі вынішчае нацыянальную ідэнтычнасць і разбурае  гістарычную памяць беларусаў. Гэтую  выснову робіць Беларуская рада культуры ў выніку даследавання палітыкі дыктатарскага рэжыму пасля пратэстаў 2020 году.
«Улады Беларусі выкарыстоўваюць усе магчымыя сродкі, каб ачарніць ды забараніць нацыянальную сімволіку і покліч «Жыве Беларусь!», наўмысна звязваючы іх з дзейнасцю калабарантаў часу Другой сусветнай вайны. Для гэтага змяняюць заканадаўства, караюць, прыніжаюць і пераследуюць кожнага, хто застаецца верным нацыянальным сімвалам», – гаворыцца ў даследаванні.
Зачыстка ўсяго беларускага адбываецца па ўсіх накірунках: у адукацыі, культуры, грамадскім сектары, СМІ, літаратуры і іншых накірунках. Больш пра несуцяшальныя вынікі даследавання чытайце на нашым сайце.