Як улады Беларусі знішчаюць нацыянальную памяць (2020–2024)Беларуская Рада культуры прадстаўляе машт…

Як улады Беларусі знішчаюць нацыянальную памяць (2020–2024)

Беларуская Рада культуры прадстаўляе маштабнае даследаванне, прысвечанае палітыцы дзяржавы ў справе (дэ)канструявання нацыянальнай гістарычнай памяці ў адукацыі, сімволіцы, грамадскай і культурнай прасторы.

У працы сабраныя факты, сведчанні і дакументы, што паказваюць, як улады мэтанакіравана:

звязваюць нацыянальную сімволіку з калабарацыянізмам;
выдаляюць імёны герояў і рэпрэзентацыю паўстанняў;
перапісваюць падручнікі і змяняюць гістарычны кантэкст;
праводзяць мілітарызацыю адукацыі і навязваюць “русский мир”.

Асобны раздзел даследавання прысвечаны знішчэнню культурных кодаў праз забароны, канфіскацыі і палітычную цэнзуру — ад кніг Святланы Алексіевіч і Альгерда Бахарэвіча да школьных праграм і гістарычных дат.

Даследаванне выкананае вясною 2025 года на замову Беларускай Рады культуры і часткова прафінансаванае Дацкім інстытутам культуры.

У ім таксама прадстаўлены рэкамендацыі, як праз культурныя і адукацыйныя ініцыятывы можна супрацьстаяць дзяржаўнай палітыцы знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці.

Чытайце даследаванне цалкам тут