Машыну на беларускіх нумарах і невядомыя дроны заўважылі падчас вучэнняў НАТО ў Польшчы Падчас вучэн…

Машыну на беларускіх нумарах і невядомыя дроны заўважылі падчас вучэнняў НАТО ў Польшчы

Падчас вучэнняў NATO Falcon Autumn у Польшчы з удзелам галандскіх салдат з’явіліся невядомыя дроны і адбыліся збоі сувязі, паведаміла Міністэрства абароны Галандыі. Прамой пагрозы не зафіксавалі, але былі тэрмінова прыцягнутыя сістэмы антыдрон.

Падчас разгортвання лагера на пакінутым аэрадроме каля базы заўважылі машыны з беларускімі нумарамі, а пасля над тэрыторыяй з’явіліся невялікія дроны. Невядома, адкуль яны і хто імі кіраваў.

Кіраўнік вучэнняў, генерал Фрэнк Грандзія, адзначыў, што інцыдэнт стаў каштоўным урокам аб аперацыях у ўмовах электронных перашкод і пагрозы з боку дронаў. Вучэнні не спынілі, але іх план быў адаптаваны.