
Пуцін узнагародзіў адэптаў «рускага міру» у Беларусі
Медалём Пушкіна Пуцін уганараваў ігуменню Гаўрыілу (Глухаву) з Горадні і протаіерэя Елісавецінскага манастыра ў Менску Андрэя Лемяшонка, – паведамляе «Хрысціянская візія».
«За вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры за мяжой».
Так гаворыцца ў адмысловым дзяржаўным распараджэнні ад 15 кастрычніка гэтага году.
Ураджэнка Саратава Гаўрыіла (Глухава) вядомая антыбеларускай дзейнасцю і падтрымкай вайны ва Украіне. Андрэй Лемяшонак прыхільнік рэжыму Лукашэнкі, які адмаўляў каронавірус і падтрымаў рэпрэсіі 2020 году.