Пара развітацца з міфамГенадзь Вінярскі змясціў у ФБ здымак памятнага знака ў гонар нелегальнага з’е…

Пара развітацца з міфам

Генадзь Вінярскі змясціў у ФБ здымак памятнага знака ў гонар нелегальнага з’езду настаўнікаў пад Мікалаеўшчынай. Мушу адзначыць, што гэта быў з’езд абрусачаных народных настаўнікаў, якія вырашылі далучыцца да Всероссійскаго учительскаго союза. Уласаву ды іншым давялося папрацаваць з Канстанцінам Міцкевічам, каб ён стаў Якубам Коласам, а нелегальны з’езд БЕЛАРУСКІХ настаўнікаў адбыўся ў Вільні 25 мая 1907 г. пры бажніцы святога Мікалая.

Вось што мы чытаем у Нашай Ніве за 8(21) чэрвеня 1907 г.:
25 мая ў горадзе Вільні быў зьезд народных беларускіх вучыцялёў. Зьезд уфундаваў “Беларускі вучыцельскі саюз”. Саюз ставіць сваею мэтаю:

1. Перастройку дзела народнага абразаваньня на шырокіх свабодных дэмакратычных пачатках дзеля карысьці народа, каб падняць яго гражданскае (грамадзкае) самапазнаньне.

2. Увадзіць у школу абучэньне на роднай беларускай мове.

3. Дабівацца незалежнасьці школы і вучыцеля ад разнага начальства, а дзеля гэтага трэба, каб самі вучыцелі выбіралі ад сябе камітэты і каб гэтыя камітэты наглядалі за работаю вучыцеля ў школе.

Пра адну публікацыю піша Анатоль Сідарэвіч і падсумоўвае: На добры лад гэты дзень павінен быў бы стаць Днём беларускага настаўніка.