«Маленькая лякарня» для «вялікага» чалавека«BELPOL» паказаў багатыя інтэр’еры VIP-блоку «маленькай …

«Маленькая лякарня» для «вялікага» чалавека

«BELPOL» паказаў багатыя інтэр’еры VIP-блоку «маленькай лякарні» Лукашэнкі ў Драздах. Гэта тры паверхі, збудаваныя толькі для аднаго пацыента — дыктатара.

BELPOL» лічыць лякарню хабарам ад беларускага бізнесоўцы ўкраінскага паходжання Мікалая Вараб’я. І прымяншэнне памераў лякарні раздражняе расследавальнікаў.

«Ён любіць так прыніжаць значэнне чаго-небудзь, паказваць, маўляў, ён такі ж просты, як і ўсе. Што ён просты, як і раней. І маёмасці ў яго няма, а ўсе машыны, верталёты і самалёты – гэта проста падарункі, бо яго паважаюць і вельмі цэняць», – кажа прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар.

«Маленькая лякарня» – гэта вялізны медычны цэнтр, што бачна нават на спадарожнікавых здымках. Лякарня ўдвая большая за тую старую, дзе цяпер 18-я рэзідэнцыя, і сучасная тэхналагічна. Больш чытайце і глядзіце па спасылцы.