Лудаманія: Беларусь у пастцы азартных гульняў. Нават Бонадарава абураная!
У Беларусі адбываецца дзяржаўная прапаганда лудаманіі. Агрэсіўная рэклама казіно і ставак запоўніла ўсю публічную прастору — ад бігбордаў да Нацыянальнай бібліятэкі.
Улады, якія прапаведуюць «маральнасць», фактычна адкрылі шлюзы для бізнесу, які разбурае дабрабыт насельніцтва, прапаноўваючы ілюзію лёгкіх грошай замест рэальнай працы. Гэты цынізм настолькі відавочны, што нават «змагарка за рэжым»
Кіберказачка Вольга Бондарава публічна абуралася: «Спачатку дзяржава падсаджвае на казіно, а потым дзеці… ідуць у закладчыкі!»
Так, у Беларусі адбываецца масавая і цынічная прапаганда лудаманіі. Гэта сістэмная згода ўлады на распаўсюджванне сацыяльнай хваробы дзеля хуткай фінансавай выгады.
Мая Краіна Беларусь