Закрыўся музэй паэткі Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча на Піншчынеhttps://smarturl.click/B4wnlПрычына…

Прычына — закрыцьцё базавай школы, у якой месьціўся музэй. Яўгенія Янішчыц вучылася ў гэтай школе, якой надалі імя паэткі.
У аддзеле адукацыі Пінскага раённага выканаўчага камітэту пацьвердзілі гэта і сказалі, што матэрыялы з экспазыцыі закрытага музэю перадалі ў мясцовы дом культуры ў Парэччы і Пінскую раённую бібліятэку імя Яўгеніі Янішчыц. Памятная дошка з інфармацыяй аб тым, што ў школе вучылася паэтка Яўгенія Янішчыц, захавалася, паведамілі ў выканкаме.
Ці выставяць экспазыцыю зь перададзеных матэрыялаў у раённай бібліятэцы і/або ў Доме культуры, у выканкаме пакуль сказаць не змаглі.
Пісьменьніца Аксана Спрынчан напісала ў фэйсбуку, што музэю беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча больш няма, а экспанаты склалі ў скрынкі і адвезьлі ў Пінскую раённую бібліятэку. Зь яе словаў, у раённай бібліятэцы гэтыя скрыні нават не распакавалі.
На фота: Яўгенія Янішчыц