У Мінску на два з лішнім гады перакрылі вуліцу Максіма Багдановіча — адну з галоўных артэрый, якая звязвае з цэнтрам Паўночны Усход горада. Дакладней, звязвала. А цяпер там будуюць метро.
У 2028 годзе побач з Камароўскім рынкам мусіць з’явіцца станцыя 3-й лініі мінскага метро “Камароўская”. Закрыты ўчастак вуліцы Максіма Багдановіча — менавіта тут.
Будаўнічыя працы ўжо ідуць поўным ходам. А мінакам тым часам даводзіцца цяжка. “Людзі пераходзяць дарогу як атрымліваецца, таму што арганізаваных пераходаў паблізу няма. Каб з дому дайсці да любога прыпынку, нічога не парушаючы, трэба абысці палову раёна”, — скардзіцца чытач @onliner.