Нобелеўскі тыдзень пачаўся з уручэння прэміі па фізіялогіі і медыцыне. У 2025 годзе яна падзеленая п…

Нобелеўскі тыдзень пачаўся з уручэння прэміі па фізіялогіі і медыцыне. У 2025 годзе яна падзеленая паміж трыма навукоўцамі: Мэры Э. Брункаў і Фрэдам Рамздэлам з США і Шымонам Сакагучы з Японіі.

Прэмія прысуджаная за адкрыцці ў галіне перыферыйнай імуннай талерантнасці. Асноўныя адкрыцці сёлетніх лаўрэатаў па гэтай тэме прыходзяцца на сярэдзіну 1990-х — пачатак 2000-х.

Перыферыйная імунная талерантнасць — другасная абарона ад аутаімунных захворванняў. Яна дапамагае арганізму чалавека падтрымліваць імуналагічны баланс і не шкодзіць уласным тканкам.