Былая польская выведніца лічыць, што Мельнікава супрацоўнічала з рэжымам яшчэ да эміграцыі«Мельнікав…

«Мельнікава прайшла падрыхтоўку, ёй паставілі вельмі канкрэтныя задачы. І гэтыя задачы яна выконвала на тэрыторыі Польшчы», – заявіла Ганна Грабоўска-Сівец.
Паводле яе, былы муж Анжалікі ўвесь час знаходзіўся пад наглядам беларускіх спецслужбаў.
«Узаемаадносіны з былым мужам, які свабодна прыязджаў да прадстаўніцы дэмакратычных сіл у Польшчу з Беларусі і вяртаўся назад, “былі формай сувязі”».
Экс-афіцэр выведкі лічыць, што сітуацыя вакол дзяцей і былога мужа была надзейнай легендай:
«Гэта ідэальна ўпісваецца ў modus operandi, г.зн. спосаб дзеяння разведкі, і выдатна легендуе гэты кантакт.
Вельмі спецыфічныя абставіны знікнення Мельнікавай таксама можна патлумачыць мовай спецслужбаў – калі б я была заказчыцай, таксама б ужыла такія інструменты: крызіс са здароўем, знікненне грошай [сродкаў Кіберпартызанаў]», – падсумоўвае экс-выведніца.