Пра габрэяў не згадалі. У «Трасцянцы» адкрылі мемарыял ахвярам «генацыду беларускага народа»Раней па…

Раней падобныя мемарыялы з’явіліся ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а некалькі тыдняў таму тыпавы памятны знак «Дрэва жыцця» адкрылі і ў сталіцы – на тэрыторыі былога лагера смерці. На адкрыцці чыноўнікі і прадстаўнікі Генпракуратуры заявілі пра намер ворагаў падчас вайны «знішчыць беларускі народ» і жаданне «даць прававую ацэнку карнікам, якія здзекаваліся з нашага народа».
Мяркуючы па паведамленнях дзяржСМІ, пра забітых у Трасцянцы габрэяў не згадвалася. Між тым лічыцца, што ў Трасцянцы былі знішчаныя некалькі дзясяткаў тысяч габрэяў з заходнееўрапейскіх краін, а таксама значная частка з каля 100 тысяч ахвяр Мінскага гета.
На думку многіх экспертаў, распачатая ў 2021 годзе Генпракуратурай справа пра «генацыд беларускага народу» мае палітычныя мэты і выкарыстоўваецца для антызаходняй рыторыкі. Згодна закону пад «беларускім народам» улады маюць на ўвазе ўсіх савецкіх грамадзян, якія жылі на тэрыторыі БССР.